?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Блакітны Свін

Як абяцала, міфалогія Блакітнага Свіна:

Гiсторыi пра Блакiтнага Свiна

БЛАКiТНЫ СВiН У ЖАНОЧЫМ КЛЮБЕ

Аднойчы Блакiтны Свiн завiтаў у жаночы клуб. У яго тут жа ўперылася сорак пар вачэй. Аснову аўдыторыi складалi ссохлыя бясполыя iстоты за трыццаць i какетлiвыя, смяшлiвыя паненкi за шэсцьдзесят. Усе яны свiдравалi яго вачмi i за святую iсцiну гатовыя былi прыняць усё, што ён скажа цi зробiць.
Свiн агледзеў кампанiю, тройчы павярнуўся на адной ножцы..
"Мастацтва!" - выгукнуў ён.
Аўдыторыя зараўла.
"Высокае мастацтва!!!"
Воплескi ды вiск ледзь не абрынулi столь.
"Чыстае мастацтва!!!"
Дамы ўсе да адной гатовыя былi распрануцца.
"Новае мастацтва!!!"
Глядачкi палезлi на сцэну.
"Не,- падумаў Блакiтны Свiн, калi адчуў сябе на бяспечнай адлегасцi ад клуба.-У свiнушнiку - лепей. Вар'яткi нейкiя. Унь акуляры разбiлi...Шчэ трохi - i на шматкi разарвалi б..."
напiсаў Наталля Кучмель 15.01.2007, 09:43



БЛАКiТНЫ СВiН i ПАМЯЦЬ ПРОДКАЎ

Аднойчы Блакiтнаму Свiну захацелася быць шляхцiцам. Паглядзеўся ён у люстэрка i думае: лыч у мяне задраны, што ў Радзiвiла на партрэце, капыты - выкшталцоныя, нiбыта абцасы бальных пантофлiкаў...
Думае ён гэтак i раптам бачыць: на кнiжнай палiцы стаiць Кандрат Крапiва. Раскрывае ён кнiгу - а там жа пра ягонага продка. Чытае: "Свiнтус Грандыёзус, дагiстарычная костка..." Думае: "Вось i радаслоўная ёсць!"
напiсаў Усевалад Гарачка 15.01.2007, 09:49



БЛАКiТНЫ СВiН i ЦУД НА КАЛЯДЫ

Блакiтны Свiн
У ноч адзiн
Чакае цуду
i жанчын.
Сярод паваленых ялiн
Яго натхняе успамiн,
Аб лёгкiм водары ажын.
Якi ў лыч лезе без прычын.
Але Бла-бла-блакiтны Свiн
Ажын не хоча,
А жанчын.
напiсаў Рагнед Малахоўскi 15.01.2007, 09:52



БЛАКiТНЫ СВiН i СВОЙ БАЗАР

Блакiтны Свiн хацеў стаць прадпрымальнiкам i адкрыць свой базар. На першапачатковы капiтал выкарыстаў ганарары, а таксама скарб, адрыты яшчэ маленькiм парсючком уласным пятачком пад вялiзным дубам на сваёй радзiме.Але ўсе чамусьцi спрабавалi абдурыць Свiна, i хутка грошы скончылiся. Свiн не пакрыўдзiўся i напiсаў аповед з назвай "Свой базар". Яго ён схаваў недзе пад вялiзным дубам i вызначыў прэмiю таму, хто знойдзе i надрукуе.
напiсаў Юля Новiк 15.01.2007, 09:59



БЛАКiТНЫ СВiН i БЕЛЫ ЗЕФiР

iшоў Свiн па пустынi, i раптам бачыць дрэва, а на iм зефiр белы вiсiць i гаворыць амаль нечалавечаскiм голасам:
"З'еш мяне, не бойся, i ты навучышся лётаць. iсцi табе доўга, а так даляцiш за хвiлiну i да вады i да карыта".
Свiн адразу перапалохаўся, але, будучы воiнам непераможных Свiней дзеда Мiхеда i яго ўнука Мiколкi-Паравоза, сказаў:
"Добра. Я цябе з'ем, але ты ведай, што я ем вельмi балюча, бо ў мяне зубы зроблены з iржавай пiлы, якая сто гадоў валялася каля пiларамы, на якой рабiлi карыты".
i з'еў Свiн белы зефiр, i стала яму дрэнна, як у печы Бабы Ягi адной нагi, што вярнулася з фронту, на якiм вырашаўся лёс усяго нечалавечаскага сушчаства. i самлеў Свiн, i ляжаў ён сярод пустынi сто гадоў i адзiн дзень, i завялiся ў яго галаве паэтычныя мухi, якiмi ён потым стаў ганарыцца. Мухi былi ў Свiна i ў носе.
i падняўся Свiн, i стала цёмна ў пустынi, i схавалася сонца, i паплылi хмары. i пайшоў дождж, якi змыў усю нечыстоту i пакiнуў толькi аднаго Свiна.
i быў ён блакiтны, як неба пасля дажджу...
напiсаў Вiктар Шнiп 15.01.2007, 10:06



БЛАКiТНЫ СВiН i ПАКЛiКАННЕ ПАМЯЦi

iшоў аднойчы Блакiтны Свiн на паседжанне "Лiтаратурнага прадмесця". i ўбачыў ён новую рэкляму мiкрахвалёвых печак на Даме друку. Заглядзеўся Свiн на рэкляму. З аднаго боку паглядзiць - бляндынка печку абдымае. з другога боку паглядзiць - брунетка... i забыўся Свiн, куды ён iдзе. "Ай, - думае,- пайду лепей у "Дыетычную сталоўку" пiва вып'ю..."
Прыйшоў, бачыць - сядзяць за столiкам п'яныя авангардысты i пiццу пальцамi ядуць.
"Ай!- успомнiў Свiн.- Я ж на "Лiтпрадмесце збiраўся!"
i нават пiва не выпiў, на паседжанне суполкi пабег.
напiсаў Людмiла Рублеўская 15.01.2007, 10:11



БЛАКiТНЫ СВiН i ЗАЛАТЫЯ ЛiТАРЫ

Аднойчы Блакiтны Свiн вырашыў стаць пiсьменнiкам, дакладней, паэтам. Якраз здарылася нагода. У суседзяў, побач з якiмi ён жыў, забiлi вепрука. Блакiтны Свiн вырашыў паставiць за свой кошт каля суседскай хаты невялiчкi помнiк, дзе была такая эпiтафiя:
"Сусед не вораг мне,
але забiў цябе.
Мне сынам ты не быў,
ды я цябе любiў".
Лiтары мусiлi быць залатымi.
напiсаў Мiкола Кандратаў 15.01.2007, 10:14



БЛАКiТНЫ СВiН i БАЛЕРЫНА

Жыў адзiн Блакiтны Свiн,
Быў аматар балерын.
Толькi ўбачыць балерыну -
Дык ажно падкiне Свiна.
Да адной, найбольш вядомай,
Клеiцца стаў пакрыёма.
А яна яму:- Прыходзь,
Пагаворым, вып'ем хоць...
Вось з бутэлькаю, з букетам
Да жаданае кабеты
Свiн пляцецца па начы...
Ды ў пад'ездзе так сурова -
Цоп яго бугай здаровы!
Дзе каханне? Толькi словы...
Ледзь падалей уцячы...
З той пары Блакiтны Свiн
Не аматар балерын.
напiсаў Наталля Кучмель 15.01.2007, 10:17



СВiН i ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Колькi Свiн нi спрабаваў пiсаць вершаў, з гэтага нiчога не выходзiла, акрамя таго, што ўсе паэты, прачытаўшы тыя опусы, пачалi за Свiнам паляваць з дубальтоўкамi. Вось да чаго можа прывесцi паэзiя ў жыццi, нават жыцця i пазбавiць.
Але як Свiн быў дужа хiтрай i практычнай жывёлiнай, яму нiчога не каштавала абводзiць тых паэтаў вакол пальца альбо вакол капыцiка. А калi сезон палявання сканчаўся, то Свiн, прывыкшы да такога вострасюжэтнага жыцця, каб не сумаваць, браў аловак, аркуш паперы, сядаў за стол i пачынаў згадваць свае прыгоды. Ён жа не мог жыць без творчасцi. Але каб даведацца пра ўсе акалiчнасцi i жарты, што адбывалiся са Свiнам альбо з яго гора-забойцамi, аўтару гэтых радкоў патрэбны 100 алоўкаў, бо пасты ў гэтай асадцы амаль не засталося.
напiсаў Таццяна Будовiч 15.01.2007, 10:23





I сабралася наша сябрына,
каб праславiць Блакiтнага Свiна.
Ён любiмец багоў!
Даўнi продак яго
быў знаёмы з Францыскам Скарынам.

напiсаў MK 15.01.2007, 18:54<\lj_cut>