Вы праглядаеце журнал [info]rubleuskaja

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Гальшаны 2010

Вільня
Учора былі ў Гальшанах, на рыцарскім фэсце. Файна, хоць і рыцараў было няшмат (замест бугурта 10 на 10 - 2 на 3!). Глядзелі, як лучнікі страляюць у капусту. Маршалак дакорліва абвесціў, што англійскія лучнікі мусілі трапляць у качан з 90 крокаў, а нашыя з 20 патрапіць не могуць... З 15-ці, праўда, пачалі патрапяць. Потым тую ж капусту рубілі коннікі. Качаны скончыліся, і рыцарам на слупы пачалі класці кавалачкі, пакуль пад нагамі коней не ўтварылася салата. Імёны рыцараў гледачы разабраць не маглі, таму звалі іх проста: "Чэпчык" , "Падгузнікі", "Дошчачкі" - па адметнай дэталі адзежы.У народзе ішлі размовы: "О, Падгузнік б'ецца з Чэпчыкам! Чэпчык Падгузніку наваляў!". З'ездзілі на эксклюзіўную экскурсію на мясцовую ферму - дзед на возе, засланым дыванкамі, нашчадак княскага роду, катаў жадаючых... Пастараль. Цікава, зараз успамінаю - столькі ўражанняў, і бугурт, і Стары Ольса, і фаершоў, а ўспамінаецца карцінка, як мы няспешна едзем на калёсах між кукурузных палёў, дарога ідзе ўверх, ні будынкаў, ні людзей - цемна-зялёныя хвалі абапал дарогі, якая ідзе ў неба.

93.77 КБ88.67 КБ83.45 КБ136.73 КБ96.93 КБ