Для тых, хто пытаўся пра мае паэтычныя зборнікі: вось мая старонка на Камунікаце, там амаль усё, і з вокладкамі.
http://kamunikat.org/Rubleuskaja_Ludmil a.html
http://kamunikat.org/Rubleuskaja_Ludmil
Чытаю Міхаіла Шышкіна, "Пісьмоўнік". Цытата:
"Декарта убила необходимость вставать затемно в пять часов утра, чтобы читать шведской королеве Кристине лекции по философии".
"Декарта убила необходимость вставать затемно в пять часов утра, чтобы читать шведской королеве Кристине лекции по философии".
Учора была на фінале конкурса "Брамамар" на журфаку.
На сцэне, аздабляючы дзею, скакалі "іншапланетнікі", вымазаныя сіняй фарбай, якія перагаворваліся віскатам.
Сёння была на адборачным туры конкурса аўтарскай песні "Купалаўскія вакацыі" у Купалаўскім музеі.
На сцэне выступалі пенсіянеркі ў нацыянальных строях, якія спявалі пад фанаграму пра любоў да роднага краю.

Дыскусія пра тое, як жывецца маладым паэтам і кампазітарам. Удзельнічаюць паэты Віка Трэнас, Юля Новік, Віктар Лупасін, кампазітары Сяргей Бадалаў і Кацярына Сянкевіч.
http://www.sb.by/post/131125/
http://www.sb.by/post/131125/
Вынікі падарожжа: размовы пра горад, якога няма.
http://sb.by/post/131058/
http://sb.by/post/131058/
Сёння былі на выставе Алеся Квяткоўскага ў мастацкім салоне на праспекце Незалежнасці. Карцін цікавых шмат. Ёсць з выкарыстаннем вобразаў паэзіі Анатоля Сыса, Уладзіміра Караткевіча, Віктара Шніпа... Шмат "пчалінай" тэмы. А гэта карціна пра тое, як Віктар Шніп і герой ягоных "Сабачых гісторый" Сабака бароняць вуллі свае)

У Полацку зайшліся і на могілкі... Найперш схадзілі да магілы паэты Янкі Журбы (Івана Івашына). Ён з 1881 году.Скончыў Полацкую семінарыю, выкладаў, за саветамі нават працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Сціпла паведамляецца, што звольніўся ў 1937-м "з-за хваробы вачэй". Зноў настаўнічаў...Апошнія гады быў у нястачы, яго прытульвалі манашкі зачыненага Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра,памёр у доме састарэлых. Дарэчы, паўсюль на сайтах напісана, што памёр ён у 1964-м, але ж бачыце - на помніку 1969-ты. Пераклаў, дарэчы, на беларускую мову "Бедных людей" Дастаеўскага. Я сваім дзецям, як былі малымі, часта чытала ягоныя вершы: "Хлопчык любіць коціка,Лашчыць ён варкоціка..." Дарэчы, зараз і ў энцыклапедыю 18-томную залезла -- і там стаіць год смерці 1964-ты. Ну не маглі ж на помніку памылковую дату выбіць???

Як я зразумела, гэта пахаваная дынастыя настаўнікаў:

Вядома. такія помнікі кранаюць заўсёды - загінула сям'я.
Але самае моцнае ўражанне - ад той часткі могілак, дзе хаваюць манашак Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра. Такіх сініх, аднатыпных крыжоў там шмат. а найболш уражвае - што на многіх з іх напісана толькі адно слова: "Манахіня". Ля такой магілы найбольш яскрава разумееш, што значыць - прысвяціць сваё жыццё Богу. адрачыся ад зямнога... Нават ад імені.

Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр.

А гэта перад домам, на дзвярах якога напісана "Тут музея нет", стаіць на варце Андрэй Полацкі.

А гэта перад домам, на дзвярах якога напісана "Тут музея нет", стаіць на варце Андрэй Полацкі.
Учора вярнулася з Полацку... Перад адным з дамоў стаіць помнік Андрэю Полацкаму, таму на дзвярах павесілі таблічку ад турыстаў.

Сёння ўдзельнічала ў цікавым праекце: у школе №185 выступала адразу каля трох дзесяткаў пісьменнікаў. Разабралі нас па класах, каму ўжо як пашанцавала) Нават сын Якуба Коласа, Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, прыехаў.
Заўтра буду ў Полацку.
Заўтра буду ў Полацку.